Падзяліцца:
Уладзімір Мазго ў праекце «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 23.02.2023
Уладзімір Мазго ў праекце «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

Радасць творчага працэсу ў тым, што ён дазваляе мастаку даць свабоду свайму ўнутранаму свету і тым самым адкрывае магчымасць новых нечаканых думак і вобразаў, адчуванняў і слоў. У чымсьці гэта з'ява нагадвае веснавыя настроі ў прыродзе: калі сонечная цеплыня здольная растапіць снег, сагрэць паветра, глебу і дрэвы. І пачынаецца новае жыццё, багатае на колеры, гукі, адценні...

«Слова, як лёс і пакліканне…» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара», у якім бярэ ўдзел пісьменнік, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго.

Вершы нашага госця прагучаць у выкананні аўтара і заслужанага артыста Беларусі Андрэя Душачкіна. Запіс з фондаў Беларускага радыё 2013 года.

Праграма за 23 лютага ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: