Падзяліцца:
В основе – достижения представителей разных сфер – «Общество и власть» (аудио)
  • Перадача: Грамадства і ўлада
  • Дата: 15.01.2021
В основе – достижения представителей разных сфер – «Общество и власть» (аудио)

Дэлегаты на VI Усебеларускі народны сход абраны. Цяпер яны працуюць над ініцыятывамі, якія будуць агучаны на форуме. Аргкамітэт сходу атрымаў каля 17 тысяч прапаноў. Да іх выпрацоўкі актыўна падключыўся Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, адзначае яго старшыня Андрэй Бугроў.

На думку экспертаў, менавіта Усебеларускі народны сход павінен выпрацаваць стратэгію развіцця нашай дзяржавы. У аснову народнага дыялогу будуць пакладзены дасягненні прадстаўнікоў розных сфер розных рэгіёнаў. Член Савета Рэспублікі, прарэктар па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова Алег Дзьячэнка назваў актуальныя, на яго погляд, пытанні.


Ад Магілёўскай вобласці прымуць удзел 310 дэлегатаў, з іх 70% — прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, 30% — дэлегаты ад грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Нагадаю, да важнай грамадска-палітычнай падзеі застаўся літаральна месяц. На абмеркаванне ўдзельнікаў форуму вынесуць асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Якія палітычныя і эканамічныя вектары развіцця павінна выбраць Беларусь сёлета? Чаго чакаць ад шырока анансаванай падзеі — Усебеларускага народнага сходу? Больш грунтоўна гутарым з палітолагам Мікалаем Шчокіным.

Аўтар выпуску - Леанід Новікаў

«Спецыяльны праект» у эфіры Беларускага радыё – штодзень у 15-30. У суботу і нядзелю ёсць паўторы ў 5-30 і 10-30.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: