Падзяліцца:
Великая Отечественная застала курсанта Мичурина под Минском
  • Перадача: Героі Перамогі
  • Дата: 09.05.2022
Великая Отечественная застала курсанта Мичурина под Минском

Даўно адгрымелі баі. Сыходзяць адзін за адным ветэраны. Але Героі Вялікай айчыннай і іх подзвігі навечна застануцца ў нашай памяці. Раскажам пра Героя савецкага саюза Васіля Мічурына.

У час Вялікай Айчыннай вайны адзначаўся высокі рост патрыятызму і баявога духу савецкіх грамадзян. Салдаты на фронце і грамадзянскае насельніцтва ў тыле не шкадавалі сваіх сіл для барацьбы з ворагам. Лозунг «Усё для фронту! Усё для перамогі!», абвешчаны ў пачатку вайны, цалкам адлюстроўваў агульнанародны настрой. Людзі былі гатовыя на любыя ахвяры дзеля перамогі. Вялікая колькасць добраахвотнікаў ўступала ў рады Чырвонай Арміі і атрады апалчэння, жыхары акупіраваных тэрыторый вялі партызанскую вайну.

Усяго званне Героя Савецкага Саюза атрымалі больш за 11 тыс. чалавек. Найбольш вядомыя гісторыі пра подзвігі ўвайшлі ў школьныя падручнікі, ім былі прысвечаны многія творы мастацтва.

Наш сенняшні герой як раз з такіх. У 23 гады ён атрымаў залатую зорку на паганы і стаў самым маладым, запрошаным у Крэмль за высокай узнагародай. Яе ўручаў старшыня прэзідыума Вярхоўнага савета Міхаіл Калінін. Вось як пра гэты подзіг расказваў сам Васіль Мічурын слухачам беларускага радыё. Год запісу 1973.

У жыцці Мічурына былі яшчэ подзвігі. На Савецка-фінскай вайне служба героя не скончылася. Вялікая Айчынная заспела курсанта Мічурына пад Мінскам. І з першага дня вайны яму давялося прайсці па франтавых дарогах. Вызваляў Баранавічы, Брэст і Гомель. Дайшоў да Варшавы і Берліна.

У спецыяльным дакументальна-гістарычным праекце ажывуць галасы герояў Вялікай Айчыннай вайны. Праект падрыхтаваны на аснове ўнікальных запісаў з фондаў Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: