Праз два дні адбудзецца VI Усебеларускі народны сход. Ужо вядомы яго слоган: «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!»
Нагадаем, на першым Усебеларускім народным сходзе, які прайшоў у кастрычніку 1996 года, дэлегаты заслухалі даклад Прэзідэнта «Толькі народ мае права вырашаць свой лёс». Дэвізам другога такога сходу ў маі 2001 года стаў слоган «За моцную і квітнеючую Беларусь». У трэцяга сходу (сакавік 2006-га) быў дэвіз «Дзяржава для народа». На чацвёртым (снежань 2010 г.) акцэнтам сталі захаванне нацыянальнай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі, паляпшэнне інвестыцыйнага і бізнес-клімату, развіццё высокатэхналагічных вытворчасцей і рост экспарту. На мінулым пятым Усебеларускім народным сходзе (чэрвень 2016 г.) прыярытэтамі развіцця рэспублікі на пяцігодку сталі інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя і моладзь.
Заўважу, слоган цяперашняга Усебеларускага народнага сходу пераклікаецца з аб’яўленнем 2021 года Годам народнага адзінства. У беларускім грамадстве гэта ўспрымаецца прыязна. Склаліся ўсе перадумовы для таго, каб VI Усебеларускі народны сход прайшоў у мірнай, бяспечнай і канструктыўнай абстаноўцы. У гэтым пераканы аналітыкі. І вось чым аргументуюць.
Леташнія пратэсты мелі тры этапы фінансавання, вядома, з-за мяжы. Першы звязаны з падтрымкай штабоў, каруселяў і іншых выбарчых тэхналогій да 9 жніўня. Праз гэтыя механізмы рыхтавалася ўключэнне ў беспарадкі. Так званыя «сотнікі» арганізавалі фактычныя боесутыкненні ў сталіцы 9-11 жніўня. Удзельнікаў прама ў натоўпе заахвочвалі дробнай наяўнасцю, а таксама спіртным і наркотыкамі. Гэта прывяло да таго, што ў беспарадкі, пачынаючы з 10 жніўня, масава уключаліся гарадскія крымінальныя элементы.
На другім этапе – падчас кампаніі на буйных прадпрыемствах – пратэстуючым абяцалі $54 млн. дапамогі на забастоўкі, але яны чароўным чынам ператварыліся спачатку ў $6 млн., з якіх, па справаздачнасці фондаў, было раздадзена ўсяго $500 тысяч у якасці матэрыяльных выплат непасрэдным арганізатарам забастовак.
На трэцім этапе кропкава фінансаваліся «дваровыя маршы» ў лістападзе-снежні з разліку $100 на адну «ініцыятыву», прычым размова не ішла аб выплаце штрафаў і якіх-небудзь іншых кампенсацый для затрыманых. І нарэшце, у студзені 2021 года фонды заявілі, што фінансаванне цалкам спынена.
У гэты ж час краіна падыходзіць да буйной палітычнай падзеі – VI Усебеларускага народнага сходу. І аказалася, што пратэст фактычна зведзены да нуля, паколькі падчас знакавага дзяржаўнага мерапрыемствы ў іх не хапае сіл і сродкаў, каб паказаць хаця б мінімальную пратэстную актыўнасць хаця б дастаўкай пратэстуноў 11-12 лютага у Мінск з рэгіёнаў, калі такія знойдуцца. А значыць, ёсць усе аб'ектыўныя перадумовы для таго, каб Усебеларускі народны сход прайшоў у мірнай, бяспечнай і канструктыўнай абстаноўцы. Ды і праваахоўныя органы будуць працаваць у дні сходу ва ўзмоцненым рэжыме.
Праз два дні адбудзецца VI Усебеларускі народны сход – агульнанацыянальны дыялог, які ў сучасных умовах набыў характар не толькі палітычнай падзеі, але і адлюстравання дэмакратычнасці ладу ў Беларусі, трыбунай выказвання думак і меркаванняў і вучобай дэмакратыі. Неўзабаве мы будзем сведкамі фарміравання новай традыцыі, свайго роду перазагрузкі гістарычнага кантэнту беларускай нацыі. УНС стане кропкай адліку найноўшай гісторыі інфармацыйнай эпохі і адначасова кропкай росту беларускай мадэлі развіцця. Глыбока сімвалічна, што слоган сходу – трыяда «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!» – можа быць прачытана як імкненне да яднання грамадства, да поспеху ў развіцці краіны і перспектывы нацыянальнага гонару стратэгічнай суверэннасці дзяржавы. Сёння мы пракладаем шлях да народнага адзінства, згуртаванасці для вырашэння надзённых праблем краіны.
VI Усебеларускі народны сход – рэальная магчымасць спрыяння кансалідацыі інтэлектуальных сіл беларускага грамадства, фарміравання вобразу Беларусі, будучыні краіны, у якой будзе ўвасоблена справядлівасць і бяспека, духоўнае адраджэнне, мір і дынамічнае развіццё.