Падзяліцца:
«Вердыкт. Беларусі патрэбна суверэнная палітычная прастора, а не зрэжысіраваныя звонку карнавалы». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 05.11.2020
«Вердыкт. Беларусі патрэбна суверэнная палітычная прастора, а не зрэжысіраваныя звонку карнавалы». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)

Сёння практычна паўсюдна па краіне вядзецца грамадзянскі дыялог на рэальных пляцоўках, у тым ліку у працоўных калектывах. Гэта сапраўды трэба, таму што тыя прапановы па канстытуцыйнай рэформе, якія раскручваюць ад імя апазіцыі замежныя СМІ, не адпавядаюць чаканням большасці насельніцтва.

На дыялогавых пляцоўках, якія створаны ў сталіцы і рэгіёнах, разглядаюцца розныя пытанні. Сярод найважнейшых, канешне ж, змяненні Канстытуцыі. Большасць удзельнікаў схіляецца да думкі, што неабходна ўдасканальваць існуючую канстытуцыйную сістэму, а не ламаць яе. Такую выснову зрабілі ўдзельнікі тэматычнай дыскусіі ў штаб-кватэры Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Гэта пляцоўка сведчыць, што грамадзяне актыўна ўключыліся ў грамадска-палітычны дыскусійны працэс.

На карысць захавання і удасканалення канстытуцыйнай сістэмы сведчыць тое, што беларуская мадэль развіцця і беларуская палітычная сістэма выстаялі перад каляровай рэвалюцыяй. І тыя станоўчыя рысы нашай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмы павінны быць не проста захаваны, але і далей пераважаць у Канстытуцыі і заканадаўстве.

Аб’яднанне «Белая Русь» праводзіць своеасаблівы маніторынг. Збіраюцца прапановы, яны разглядаюцца з пункту гледжання рэальнага ўвасаблення ў рэфармаванні на прынцыпах пераемнасці. Між іншым, больш за 70 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – члены грамадскага аб'яднання, прапановы ідуць і ад іх. З іншага боку, трэба максімальна ўлічваць цікавасць і меркаванні ўсіх неабыякавых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Склаліся механізмы, з дапамогай якіх можна данесці свае думкі. Дэпутаты, напрыклад, працуюць у акругах. Ёсць сайт Палаты прадстаўнікоў і любы можа, у тым ліку на электронную пошту, скінуць свае прапановы.

З іншага боку, у аб’яднанні «Белая Русь» не толькі дэпутаты парламента, але і мясцовых саветаў. З вялікай цікавасцю праходзяць іх сустрэчы ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства – людзі выказваюцца ў дыскусіях, дэбатуюць, прапануюць сваё бачанне будучыні краіны. Кожны можа прыйсці і ў грамадскую прыёмную, у першасныя арганізацыі. Таму гэтая пляцоўка мае такі шырокі дэмакратычны характар.

Дыялог аб'ядноўвае людзей самых розных поглядаў. Ёсць сярод іх і прыхільнікі альтэрнатыўнага або апазіцыйнага меркавання. Яны таксама далучаюцца, прапануюць свае змены. Ёсць даволі слушныя парады, канструктыўныя.

Аднак не сакрэт, што некаторыя ставяць сваёй мэтай выключна дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне, паглыбленне расколу ў грамадстве і максімальнае пагаршэнне нашага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага становішча. Але большасць нашых суайчыннікаў проста стамілася ад гэтага, яны патрабуюць рэальных механізмаў канстытуцыйных пераўтварэнняў, якія б не ламалі сістэму, а яе ўдасканальвалі.

Калі вядзем гутарку пра канстытуцыйную рэформу, трэба разумець, што Прэзідэнт агучыў яе неабходнасць задоўга да выбараў – у лютым 2019 года. І гэта звязана з тым, што трэба пашыраць паўнамоцтвы мясцовых органаў, удасканальваць сістэму дзяржаўнага кіравання і узаемадзеянне паміж рознымі галінамі ўлады. Гэтыя задачы стаяць не па выніках выбараў альбо патрабаванняў вулічнага натоўпу. Яны вынікаюць з паўсядзённага жыцця беларусаў, гэта выклік часу і адказ на трансфармацыі, што адбыліся і адбываюцца зараз ў розных сферах нашай жыццядзейнасці.

У выніку выбарчай кампаніі пераважная большасць насельніцтва выказалася ў падтрымку існуючай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмы. Людзі непакояцца, што навязаныя звонку «міфічныя» рэформы могуць нашкодзіць, разбурыць назапашанае за доўгія гады стваральнай працы, зруйнаваць нашы агульныя дасягненні.

Што ж необходна рэфармаваць? Верагодна, прастымуляваць развіццё партыйнага будаўніцтва, мадэрнізаваць сацыяльна-палітычннае жыццё праз актывізацыю грамадскіх арганізацый і самакіраванне.

Несумненна, распачынаючы канстытуцыйную рэформу, варта забяспечыць пераемнасць, ні ў якім разе не рабіць гэта ў піку існуючай сістэме, не адкідваць практыкі, якія вывераны часам, выпрацаваныя ў гарніле пераломных крызісных 90-х гадоў. Беларусь павінна зыходзіць толькі з уласнага досведу.

Да чаго ж імкнуцца апаненты ўлады? Некаторыя жадаюць стварэння новых партый, грамадскіх арганізацый, каб потым выйсці на чарговыя выбары і пашыраць свае інтарэсы. Аднак, вядома, што ёсць сярод іх нямала і тых, хто цалкам залежыць ад замежных заказчыкаў. І тут тоіцца небяспека спекуляцыі абяцаннямі, якія ніхто і не збіраецца выконваць, маўляў, галоўнае – прыйсці да ўлады, захапіць уласнасць, а там будзь, што будзе. Такую сітуацыю дапусціць ніяк нельга!

Мы павінны выбудоўваць суверэнную палітычную прастору, каб беларускія партыі і грамадскія арганізацыі не фінансаваліся звонку. Нельга дапусціць прыход сюды замежных фондаў. Нам патрэбна свая самадастатковая, суверэнная, незалежная грамадзянская супольнасць. І тут важна памятаць, што недругі Беларусі ніколі нічога добрага нам не жадалі. У гэтым мы пераконваемся кожны раз, калі назіраем кіруемыя з-за мяжы вар’яцтвы і бясчынствы, закамуфліраваныя пад нібыта «мірныя» пратэсты.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: