Падзяліцца:
«Вердыкт. Крок назад – гэта не выйсце!» Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 18.08.2020
«Вердыкт. Крок назад – гэта не выйсце!» Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)

Сённяшняя сітуацыя ў Беларускім грамадстве ў нейкай ступені нагадвае 90-я гады мінулага стагоддзя. Прычым не з лепшага боку. Пратэстныя настроі, падагрэтыя тады незадаволенасцю дзейнасцю старых савецкіх улад разбурэннем СССР, парушэннем народна-гаспадарчых сувязей, карупцыйнымі праявамі ў асяроддзі чыноўнікаў вялі да стагнацыі эканомікі. Патрэбна была моцная рука. На той час Канстытуцыяй была ўведзена пасада Прэзідэнта. Беларускі народ даверыў гэту пасаду маладому дэпутату Вярхоўнага Савета Аляксандру Лукашэнку. Захоўваючы традыцыі сацыяльнай дзяржавы, абапіраючыся на вопыт планавай эканомікі і ўмераннае дапушчэнне рыначных адносін, кіраўніцтва краіны працавала ў традыцыях камандна-адміністрацыйных метадаў. Гэта было апраўдана і змагло захаваць гіганты індустрыі: МАЗ, БелАЗ, Мінскі завод колавых цегачоў, МТЗ, якія сталі брэндамі Беларусі. Яны захавалі сваю сацыяльную накіраванасць: давалі працу тысячам людзей, падтрымлівалі сацыяльную сферу.

Акрамя таго ў Беларусі, якая стала дынамічна развівацца і перасягнула ўзровень 90-х гадоў, з’явіліся новыя галіны эканомікі – касмічная, ядзерная, мікрабіялагічная, ІТ-сфера і іншыя. Буйнымі тэмпамі развіваўся аграрны сектар, матэрыяльная база якога шматкроць павялічылася. Ен быў выведзены на ўзровень сур’ёзнай экспартнай галіны...

А ўспомнім 90-я гады. Мне напярэдадні патэлефанаваў школьны сябар Віктар Спадабаеў, падзяліўся сваімі ўспамінамі пра такі час і абурыўся, што цяперашняя моладзь зусім не ведае тагачаснае становішча, з якога краіне давялося выбірацца. 30 гадоў таму ў яго нарадзіўся сын. Віктару, як і многім бацькам, з цяжкасцямі давялося здабываць проста малако, не кажучы ўжо пра дзіцячыя малочныя сумесі. Нестабільнасць у многіх сферах была з’явай звычайнай. І пра гэта цяперашняе пакаленне нічога не ведае, жыве сытным жыццём. І не задумваецца, што рэвалюцыйныя падзеі могуць знесці цяперашні дастатак, калі непажаданыя падзеі захіснуць надоўга Беларусь. Хіба не вучаць нас урокі суседняй Украіны? Пытанне рытарычнае, на роздум.

У Беларусі прайшлі выбары і другіх не будзе. Пра гэта Прэзідэнт паведаміў напярэдадні работнікам Мінскага завода колавых цегачоў. Як чалавек, які шмат зрабіў для Беларусі, ён не пацерпіць, каб іншыя дыктавалі яму ўмовы. Пра неагатыўны сцэнарый падзей кіраўнік дзяржавы выказаўся так: за паўгода можна прыйсці да сітуацыі, калі не будзе ні МЗКЦ, ні МАЗа, ні БелАЗа, бо ім, як суб’ектам эканамічнай дзейнасці, трэба разумець: там, куды яны імкнуцца, іншыя законы. Канечне ж, такі сцэнарый не задавальняе працоўныя калектывы гігантаў. Трэба шукаць выйсце. Вароты адчыненыя, адзначыў Прэзідэнт. Але ж мы разумеем, што гэта, як і вяртанне ў 90-я гады, не выйсце з сітуацыі, а крок назад. Пры такім раскладзе толькі рукі будуць паціраць нашы канкурэнты.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: