Падзяліцца:
«Вердыкт. Мы жывём ва ўмовах камунікацыйнай рэвалюцыі». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 18.11.2020
«Вердыкт. Мы жывём ва ўмовах камунікацыйнай рэвалюцыі». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)

Мы жывём сёння ва ўмовах камунікацыйнай рэвалюцыі. Паразважаем, што гэта азначае і якія фактары спрыяюць яе развіццю. Дзякуючы інтэрнэт-тэхналогіям, мэсэнджарам, паблік-акаўнтам стала магчымай імгненная перадача думак, меркаванняў адрасату.

Асаблівасць моманта, які перажывае наша рэспубліка, у тым, што ва ўмовах нестабільнасці, якая закранула нашых суседзяў, краіны пастсавецкай прасторы, ЕАЭС і нават еўрапейскія краіны, Беларусь аказалася ў нязвыклай сітуацыі. Тут прывыклі да размеранага, планавага развіцця. Спроба ж з дапамогай камунікацыйных тэхналогій падарваць стабільнасць, учыніць «каляровую рэвалюцыю» тым больш вымушае нас уступіцца за стабільнасць, пусціць эканамічныя сацыяльна-палітычныя працэсы ў спакойны рэжым, а не праз рэвалюцыі і сутыкненні. Негатыўныя вынікі альтэрнатывы для насельніцтва мы можам назіраць у нашых суседзяў, партнёраў па ЕАЭС. Жывы прыклад – у верасні-кастрычніку канфлікт Арменіі і Азербайджана дайшоў да ўзброенай фазы. Далёка яшчэ да завяршэння канфлікту ва Украіне, які пачаўся ў 2014 годзе.

Камунікацыя сёння вельмі важная, каб захаваць дыялог унутры грамадства, каб не дапусціць ініцыятывы трэціх сіл на нашай тэрыторыі, якія б скарысталі існуючыя супярэчнасці ў грамадстве. Ва ўсім мы можам разабрацца самі. У Беларусі зараз працуюць, як у сталіцы, так і ў рэгіёнах, дыскусійныя пляцоўкі, дзе абмяркоўваюцца найбольш актуальныя для рэспублікі пытанні. Вынікі абмеркавання сцякаюцца да арганізатараў Усебеларускага народнага сходу, падрыхтоўцы да якога дадзены старт. Трэнд на тэхналагічнасць – новаая рыса VI Усенароднага беларускага сходу.

Важна ўлічваць, што час сёння, як ніколі, сціснуты. Няма часу на раскачку і на памылкі. Трэба хутка і кампетэнтна прымаць рашэнні. Абмеркаваныя на дыскусійных пляцоўках пытанні адразу ж павінны трапіць у парадак дня і вырашацца на Ўсебеларускім народным сходзе.

Сёння краіны, якія не могуць хутка рэагаваць на злабадзённыя пытанні, не могуць, як след, наладзіць камунікацыю, рызыкуюць выклікаць пратэсты насельніцтва, звязаныя з пагаршэннем матэрыяльных умоў жыцця. У выпадку з пандэміяй краіны, якія не мелі стабільнай дзяржаўнай сістэмы, не змаглі забяспечыць эфектыўнасць развіцця і хутка адрэагаваць на сітуацыю і займелі такі галаўны боль як пратэсты.

Сёння, як ніколі важна ў Беларусі захаваць стабільнасць, максімальна выкарыстаць патэнцыял насельніцтва для далейшага развіцця краіны. Абмеркаванне найбольш актуальных праблем нашага жыцця на Ўсебеларускім народным сходзе з’яўляецца працягам камунікацыі, распачатай на дыскусійных пляцоўках з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Ручайкі ідэй і прапаноў, якія ідуць з глыбіні народа, узнімаюцца наверх да вышэйшага народнага форуму, каб быць пачутымі і ажыццяўлёнымі.

Інструментамі камунікацыі ў старажытных нашых землях Полацкай і Тураўскай былі вечавыя сходы як правобраз цяперашняга Ўсебеларускага. Сёння выкарыстаўваюцца сучасныя тэхналогіі. Камунікацыі з дапамогай інтэрнэту настолькі пашырыліся, што спажыўцы інфармацыі знаходзяцца пад так званым абстрэлам з розных бакоў. Іх свядомасць фарміруюць не толькі аб’ектыўнай інфармацыяй, але і фэйкавай. Тут мае значэнне першынства данясення яе. У гэтым і крыецца небяспека. Хто яе данёс першым, у таго і будзе прыярытэт. Сёння гэтыя асаблівасці камунікацыйнай рэвалюцыі важна мець на ўвазе.

На абсягах інтэрнэту дыскутуецца важнасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый у палітычнай сістэме. Наяўнасць іх не дае адказаў на ўсе пытанні. Партыйнае будаўніцтва павінна быць арыентавана на захаванне інтарэсаў усіх слаёў беларускага грамадства, адлюстроўваць іх і даваць магчымасць самаразвіццю, праз гэтыя арганізацыі вырашаць пытанні, якія сталі актуальнымі. Працаваць не на разбурэнне, а на стварэнне. Любое партыйнае будаўніцтва і дзейнасць партый павінны прытрымлівацца мэты – кансалідаваць грамадзян Рэспублікі Беларусь. Калі гэта будзе так, краіна стане эфектыўна равівацца, дэманстраваць высокі ўзровень стабільнасці і абароны ад «каляровых рэвалюцый».

Задача сёння – выключыць бюракратызм з дыялогу. Зрабіць гэта проста. Заўсёды скажэнне інфармацыі будзе весці да негатыўных наступстваў. Людзі будуць шукаць альтэрнатыўныя краніцы інфармацыі і каналы. Таму на месцах трэба рабіць так, каб думкі і прапановы данесены былі верна. Тады вялікае мерапрыемства не будзе забюракратызавана. І яно мабілізуе прыхільнікаў розных падыходаў да адной мэты – агульнанацыянальнай кансалідацыі, якой так не хапае Беларусі сёння.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: