Падзяліцца:
«Вердыкт. На руінах Еўропы будзе новая імперыя». Радыёблог Леаніда Новікава
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 14.09.2022
«Вердыкт. На руінах Еўропы будзе новая імперыя». Радыёблог Леаніда Новікава

Парадокс нараджаецца на нашых вачах: адна краіна, не разумеючы, што дурасць робіць па чужой падказцы, спрабуе разбурыць атамную станцыю. Іншая – у гэты час мадэрнізуе сваю АЭС. Пакуль увесь свет са страхам назірае за тым, што адбываецца вакол Запарожскай АЭС, і МАГАТЭ не рашаецца апублікаваць праўду, што па станцыі вядзе агонь ВСУ, ніхто не заўважыў дзяржавы, урад якой дэманструе рэдкі для сучаснай Еўропы здаровы сэнс – разуменне таго, да чаго коціцца заходні свет і што трэба ўмацоўваць уласную энергетычную бяспеку. Нацыянальны атамны рэгулятар Венгрыі (HAEA) выдаў дазвол на будаўніцтва пятага і шостага энергаблокаў АЭС «Пакш». Напружаныя геапалітычныя інтрыгі суправаджаюць атамны праект і сёння.

Яшчэ ў 2009 годзе вакол рашэння венгерскага парламента аб будаўніцтве двух энергаблокаў на базе адзінай АЭС «Пакш» разгарэўся грандыёзны скандал. І яшчэ невядома, хто б мог стаць падрадчыкам праекту, бо першапачаткова планавалася правядзенне тэндэру. Але парламентарыі аддалі перавагу «Расатаму». І гэта важнае рашэнне. АЭС «Пакш» – ключавы аб'ект генерацыі, які мае жыццёва важнае значэнне для існавання як венгерскай прамысловасці, так і дзяржавы ў цэлым.

Нагадаю, у свой час станцыя была пабудавана па савецкім праекце. Венгры аказаліся вельмі руплівымі гаспадарамі і ўжо ў сучаснасці з яе экалагічным псіхозам і перманентнай русафобіяй, захавалі адзіную АЭС у поўнай канструктарскай цэласнасці і вытворчай працаздольнасці. Пакуль Германія, а разам з ёй і іншыя краіны ЕС пампезна аб'яўлялі аб планах па згортванні атамнай энергетыкі, на гэтым фоне была зачынена Ігналінская АЭС, Будапешт спакойна супрацоўнічаў з карпарацыяй «Расатам». 4 рэактары, хоць і лічацца сёння састарэлымі, але яны забяспечваюць вытворчасць 52% электрычнасці ў краіне.

Палітычны момант заключаецца ў тым, што на чале Венгрыі вось ужо чатыры тэрміны стаіць каманда Віктара Орбана. І грамадзяне пераабіраюць яго не проста так, а таму, што бачаць станоўчыя вынікі. Адпаведныя ведамствы ні на секунду не спынялі працу па рэалізацыі, мабыць, галоўнага энергетычнага і гістарычнага праекту дзяржавы. І тут супрацоўніцтва з Расіяй мае ключавое значэнне.

Нягледзячы на тое, што на Орбана і яго каманду ў літаральным сэнсе накінулася ўся Еўропа, патрабуючы неадкладна згарнуць любое супрацоўніцтва з Масквой, дамагаючыся геапалітычнай ізаляцыі Расіі, афіцыйны Будапешт палічыў за лепшае кіравацца эканамічнай мэтазгоднасцю. За мінулы год атрымана заключэнне аб адпаведнасці будучай будаўнічай пляцоўкі і дазвол на будаўніцтва карпусоў новых рэактараў.

І заўважце, у прэсе не сустракалася інфармацыя, што Венгрыя ідзе сямімільнымі крокамі да ўмацавання сваёй энергетычнай бяспекі. Пакуль усе былі занятыя пандэміяй, цэнамі на нафту і санкцыйнымі атакамі на Расію і Беларусь, венгерскія атамшчыкі ціха і незаўважна зрабілі ўсё неабходнае, каб два новыя рэактары падвоілі вытворчую магутнасць венгерскай энергетыкі.

З дзяржавы-аўтсайдэра, чые грамадзяне спажываюць электраэнергіі на чвэрць менш, чым іх суседзі, венгры адразу змогуць не толькі купляць колькі заўгодна электрычнасці, але і атрымліваць даход ад экспарту электраэнергіі. Напрыклад, у Польшчу, якая татальна залежыць ад вугалю і адчувае вялікі дэфіцыт. Ці ў Германію, якая ўпарта згортвае ўласную атамную генерацыю і чыя прамысловасць задыхаецца ва ўмовах рэкордных коштаў на энерганосьбіты.

Цікавая паралель. У V стагоддзі правадыр гунаў Атыла захапіў Рым і ставіў жорсткія ўмовы Візантыі. У ХХІ стагоддзі нашчадкі ваяўнічых гунаў венгры могуць паўтарыць гэты поспех і ставіць уласныя ўмовы суседзям. Для гэтага ім патрэбны 2 расійскія атамныя рэактары і падтрымка Расіі, якую яны заслужылі прынцыповай пазіцыяй на сусветнай арэне.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: