У нядзелю медыцынскія работнікі адзначаць прафесійнае свята. Добрая нагода пагаварыць пра ролю гэтай пафесійнай групы ў нашым грамадстве. Медыкам мы заўсёды ўдзячныя – яны на варце нашага здароўя. У складанай сітуацыі пандэміі COVID-19 яны мужна прынялі на сябе ўдар і трымаюць яго другі год. Вядомы факты, што барацьба на перадавой з каранавірусам прынесла страты і сярод медыцынскіх работнікаў.
Так здарылася, што я стаў сведкакм, як пачыналася пандэмія. З лютага мінулага года я быў на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім цэнтры «Аксакаўшчына». І назіраў звонку, як адлюстравалася развіццё гэтай хваробы на медыцынскай установе. У той дзень, калі мяне павінны былі выпісаць, у аднаго пыцыента дыягнаставалі каранавірус і аб’явілі каранцін. Адразу ж пачаліся прафілактычныя меры. Для медыкаў памяняўся побыт. Яны аказаліся адрэзанымі ад сям’і. Іх перавялі на спецыяльны графік працы і адпачынку. Тут жа яны харчаваліся і работалі. Амаль ваенае становішча. Рэабілітацыйны цэнтр адразу ж перастаў працаваць па профілі. Нам, пацыентам, не дазвалялася нікуды выходзіць, нават у бібліятэку па кнігі.
Прафілактычныя меры цэнтра ў Аксакаўшчыне не дазволілі распаўсюдзіцца інфекцыі. Праўда, рэабілітацыя ўсіх пацыентаў адразу ж спынілася. Мы ўсе былі на каранціне. Сама ж медыцынская ўстанова, як і сотні іншых па краіне, пасля двух тыдняў, як скончыўся каранцін і выпісалі пацыентаў, стала прымаць ковідных хворых.
Зараз мы разумеем, што былі выбраны правільныя метады барацьбы з каранавірусам. Беларуская медыцына вытрымала сур’езнае выпрабаванне дзякуючы ўрачам, медсёстрам і фельчарам, малодшаму медыцынскаму персаналу, за што ім нізкі паклон усяго беларускага народа. Безумоўна, дзяржава падставіла плячо ў формах заахвочвання такой цяжкай працы.
Прыклад самаахвярнасці нашых медыкаў працуе. Мой унук вучыцца ў каледжы на мехатроніка. У яго семнаццаты дзень нараджэння ў сям’і павялі гутарку пра сацыяльна-прафесійнае вызначэнне. І ён стаў сумнявацца, ці туды паступіў вучыцца. Можа, трэба было паступаць у медыцынскае вучылішча? Дачка адрэагавала на яго сумненні так. Паспрабаваць можна папрацаваць санітарам у канікулы – запыт на іх зараз вялікі. А там і вырашыцца з прызваннем да медыцынскай прафесіі. Унук з 14 гадоў мае працоўную кніжку. Паспрабаваў працаваць у канікулы лабарантам, тэхнікам, аператарам ЭВМ. А тут такая заява. Калі падумаць, мехатроніка сёння вельмі запатрабавана і ў медыцыне. Яна забяспечана тэхнікай, што ў абслугоўванні запатрабуе і мехатроніка.
Сёння важны трэнд у ахове здароўя – паслякавідная рэабілітацыя. Медыцынскія і санаторна-курортныя арганізацыі напоўнены сучасным абсталяваннем. Распрацоўваюць адпаведныя методыкі посткавіднага лячэння і дагляду. У адной з маіх радыёпраграм у інтэрв’ю з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белаграздраўніца» Віктарам Панамаровым мы закраналі гэта пытанне. Ва ўсіх іх васьмі дарослых і дзіцячых санаторыях гэта работа пастаўлена належным чынам.
Беларуская медыцына паказвае ўзор, як трэба змагацца з каранавірусам. Зараз у краіне ідзе этап вакцынацыі. Мы ўпэнены, што і трэцюю хвалю пандэміі каранавіруса пераадолеем, як праз вакцынацыю пераадолены былі ў свой час іншыя хваробы.