Падзяліцца:
«Вердыкт. Не дапусціць перапісвання гісторыі і скажэння праўды». Радыёблог Леаніда Новікава
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 25.08.2022
«Вердыкт. Не дапусціць перапісвання гісторыі і скажэння праўды». Радыёблог Леаніда Новікава

У якасці інструмента разбурэння самасвядомасці народаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі варожыя нам сілы ўжо даўно выкарыстоўваюць адмаўленне генацыду Савецкага народа нацысцкай Германіяй і панскай Польшчай. Гэта агрэсіўны інфармацыйны выклік, накіраваны супраць народаў нашых краін. Цэнтр вывучэння перспектыў інтэграцыі краін-удзельніц ЕАЭС правёў Міжнародны круглы стол, прысвечаны адпаведнай тэматыцы. Заходні свет ужо доўгі час выкарыстоўвае самыя разнастайныя спосабы супрацьстаяння – ад адкрытых узброеных канфліктаў да мемарыяльнай гістарычнай палітыкі, якая паступова ператварае постсавецкую тэрыторыю ў замежныя месцы памяці, чужыя нашай гісторыі і культуры. Сёння, ва ўмовах кардынальна змененай геапалітычнай сітуацыі, як ніколі важна ўмець супрацьдзейнічаць падобнай пазіцыі.

На «заходнім фронце» лідарам сучасных войнаў памяці, несумненна, з'яўляецца польская дзяржава. Працягваючы песціць імперскія амбіцыі на адраджэнне «Вялікай Польшчы ад мора да мора», польскія палітыкі і грамадскія дзеячы на працягу доўгага часу праводзяць мемарыяльную палітыку, накіраваную на ментальнае разбурэнне самасвядомасці народаў Саюзнай дзяржавы. Гістарычная памяць палякаў так склалася, што з канца XVIII стагоддзя спалучэнне «моцныя суседзі – слабая і неадэкватная Польшча» як мінімум пяць разоў прыводзіла да падзелу гэтай самой Польшчы паміж суседзямі. Галоўнай прычынай падзелу заўсёды была менавіта неадэкватная палітыка Варшавы, якая з уласцівай ёй пыхай канфліктавала з усімі мясцовымі цэнтрамі сілы. Цяпер яна канфліктуе з Германіяй. У кіраўніцтве Польшчы выказваюць вельмі вострыя гістарычныя падазрэнні: нібыта Берлін спіць і бачыць, як вярнуць польскія тэрыторыі, якія ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў таму належалі Германіі. Дакор гучыць так. Германія не толькі хоча кіраваць Еўрасаюзам, але і вярнуць свае гістарычныя землі. Тыя самыя ўсходнегерманскія тэрыторыі, якія пасля Другой сусветнай вайны ненавідзімы палякамі, Іосіф Сталін падарыў Варшаве (і якія, між іншым, з'яўляюцца да гэтага часу самымі развітымі рэгіёнамі Польшчы). Спесь, гэтая неад'емная частка шляхецкай свядомасці польскіх эліт, перашкаджае ўбачыць за гэтай канфліктнасцю пагрозу чарговага падзелу Польшчы.

Заходні гістарычны наратыў падае Беларусь, як «крывавую зямлю, якая пацярпела ад двух тыранаў – Гітлера і Сталіна». Гэта вядзе да адмаўлення вядучай ролі Савецкага Саюза ў Перамозе над нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама адмаўленне палітыкі генацыду Савецкага народа нацысцкай Германіяй і панскай Польшчай. Падобнага роду «адмаўленні» у доўгатэрміновай перспектыве прыводзяць да разбурэння самасвядомасці народаў Саюзнай дзяржавы.

У шэрагу еўрапейскіх краін нацысцкія злачынцы і іх памагатыя, а таксама байцы Арміі Краёвай на дзяржаўным узроўні абвешчаныя нацыянальнымі героямі. Нагадаю, Армія Краёва — падпольная польская ваенная арганізацыя часоў Другой сусветнай вайны, якая дзейнічала ў 1942-1945 гадах у межах даваеннай тэрыторыі польскай дзяржавы, а таксама ў Літве і Венгрыі. АК была асноўнай нерэгулярнай арганізацыяй польскага Супраціву, які змагаўся супраць нямецкай акупацыі. Большасць сяброў арганізацыі знаходзілася на легальным становішчы.

АК падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў выгнанні і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму польскіх узброеных сіл, які знаходзіўся ў Вялікабрытаніі. Героікі ў дзейнасці Арміі Краёвай не было. А працэс падобнай гераізацыі накіраваны на «зняцце» з іх адказнасці за генацыд Савецкага народа, развязаны імі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Недапушчальны і іншы працэс – устанаўленне памятных крыжоў у гонар польскіх удзельнікаў Арміі Краёвай, на руках якіх кроў і мірнага беларускага насельніцтва, і воінаў Чырвонай Арміі, і нават суайчыннікаў.

Сёння як ніколі актуальна супрацьдзеянне перапісванню гісторыі і скажэнню культуры нашых краін. Сумесная дзейнасць прадстаўнікоў экспертнай навуковай супольнасці і валанцёраў гісторыі і культуры, аб'яднаных у Цэнтры вывучэння перспектыў інтэграцыі краін-удзельніц ЕАЭС, накіравана на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Расіі і Беларусі, а таксама выпрацоўку эфектыўных механізмаў супрацьдзеяння ментальнаму ўздзеянню, якому падвяргаецца ў большай ступені маладое пакаленне.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: