Крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай працягваецца. І яго трэба разглядаць у больш глабальным кантэксце міжнародных адносін. Такое меркаванне выказваюць аўтарытэтныя палітычныя аналітыкі. Дзіўныя рэчы, якія адбываюцца на мяжы, наводзяць на думку: праблема з бежанцамі — толькі адзін аспект. Іншыя ж датычацца палітыкі Еўрапейскага саюза і, у прыватнасці, унутрыпольскай палітыкі.
Заўважце, праз беларуска-польскую мяжу накіроўваецца невялікая частка з агульнай колькасці мігрантаў. Нават праз польска-украінскую мяжу іх ідзе болей. А з пачатку гэтага года, паводле звестак італьянскага Міністэрства замежных спраў, толькі ў Італію прыбылі 54 тысячы бежанцаў па марскім шляху. Дзясяткі тысяч прыбылі па так званым Балканскім калідоры. Чаму ж гэтыя некалькі тысяч чалавек на беларуска-польскай мяжы сталі каменем спатыкнення, з-за якога ледзь не вайна можа пачацца?
Зададзім сабе некалькі пытанняў. На якім фоне ўзнікае беларуска-польскі крызіс на мяжы, звязаны з мігрантамі? Што наводзіць на думку звязаць крызіс на граніцы Беларусі з Польшчай з больш глабальным кантэкстам міжнародных адносін? ЗША і Вялікабрытанія ўсяляк спрабуюць пераканаць сваіх саюзнікаў у тым, што Расія рыхтуе нападзенне на Украіну. У Польшчы ля мяжы сканцэнтравана амаль 20-тысячная ваенная групоўка, інакш як наступальнай яе не назавеш. Гэта ўжо парушэнне міжнародных дагавораў! Нельга ля мяжы разгортваць такія буйныя вайсковыя падраздзяленні.
Парушаецца Жэнеўская канвенцыя аб правах бежанцаў. Польшча нагнятаннем абстаноўкі вырашае свае ўнутрыпалітычныя праблемы. У гэтай краіне зусім нядаўна праходзілі масавыя маніфестацыі супраць урада Матэуша Маравецкага. Значная частка польскага грамадства не падтрымлівае правакансерватыўны курс прэзідэнта Анджэя Дуды. Да гэтага канфлікту Дуды з грамадствам дадаецца канфлікт Польшчы з Еўракамісіяй, якая выступае супраць шэрагу польскіх законаў. Крызіс на мяжы — спроба, з аднаго боку, адцягнуць увагу палякаў ад сваіх унутраных праблем, а з другога — мае больш глабальную задуму, якая прадугледжвае развязванне канфлікту ў нашым рэгіёне.
І тады можна пагадзіцца з аналітыкамі, што Польшча ў сітуацыі з бежанцамі на мяжы выступае ў сваёй традыцыйнай ролі прафесійнага правакатара і падбухторшчыка. На думку аналітыка Мікалая Шчокіна, карная аперацыя польскай арміі ў духу гітлераўскай Германіі пад сцягамі НАТА і Еўрасаюза адкрыла ўсяму свету сапраўдныя намеры і сутнасць карупцыйнага механізма мафіёзнага Захаду.
Нецярпімасць ЕС, як і ў цэлым калектыўнага Захаду, да краін трэцяга свету і бежанцаў з'яўляецца гістарычным фактам. На працягу многіх гадоў Захад знішчаў краіны, забіваў іх грамадзян, рабаваў і карыстаўся рэсурсамі. Прыйшоў час расплаты. Міграцыйны крызіс, які прыняў глабальны характар, успрыняты Захадам як чарговая нагода пачаць перадзел сфер уплыву і вярнуцца да аднапалярнага свету. У сувязі з гэтым Польшча выступіла ў сваёй традыцыйнай ролі прафесійнага правакатара і падбухторшчыка.
Эскалацыя міграцыйнага крызісу Польшчай упісваецца ў логіку калектыўнага Захаду па шматгадовай дыскрэдытацыі нацыянальнага лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы як эканамічнага канкурэнта і цывілізацыйнага феномену. На жаль, лідары Старой Еўропы пакуль не могуць усвядоміць, якую незваротную пагрозу ім нясе сваёй палітыкай Польшча, што стала праявай сімптаматычнай хваробы калектыўнага Захаду — гістарычная неўсвядомленасць і палітычная дэменцыя. Сітуацыя з мігрантамі і жорсткая пазіцыя Польшчы па ігнараванні Жэнеўскіх пагадненняў, патрабаванняў міжнародных дагавораў сведчыць пра тое, што рэальна гэтая краіна выконвае задачу, у меншай ступені звязаную з яе нацыянальнымі інтарэсамі.
А карупцыйныя механізмы вакол мігрантаў сёння такія. Нямецкая паліцыя за апошнія дзесяць тыдняў затрымала больш за тры сотні кантрабандыстаў, якія перавозілі мігрантаў з памежнай тэрыторыі Польшчы ў Германію, паведамляе выданне Bild. З іх 14 чалавек з нямецкім пашпартам. Астатнія кантрабандысты прыязджаюць з Украіны, Грузіі і краін Балтыі. Заўважце, сярод іх ніводнага беларуса! Кантрабандысты размяшчаюць прапановы аб перавозцы мігрантаў на закрытых форумах у інтэрнеце. За адну паездку яны атрымліваюць ад 1 тысячы да 5 тысяч еўра. Паводле афіцыйных звестак, на тэрыторыю Германіі з польскага боку за апошні час пранікла больш за 9,5 тысяч мігрантаў.
У гэтым кантэксце беларускі бок паводзіць сябе ўпэўнена і стрымана і імкнецца знізіць градус напружанасці. Абвінавачанні ў адрас Беларусі выглядаюць больш, чым дзіўна. Па даручэнні Прэзідэнта арганізавана дастаўка і размеркаванне гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы. І дзетак кормім, і цяжарных жанчын, і дровы падвозім, усё, што ім неабходна.
На гэтым фоне апатыя міжнародных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў сведчаць аб спланаванай акцыі ў дачыненні да Беларусі, дзе бежанцы выступаюць у якасці жывой мішэні. А ініцыятыва Польшчы, Літвы і Латвіі аб скліканні Савета НАТА з-за сітуацыі на мяжы дэманструе слабасць і спробы польскага кіраўніцтва ўцягнуць у гіпатэтычны канфлікт як мага больш бакоў для ўтойвання сваіх злачынстваў супраць чалавечнасці.