Падзяліцца:
«Вердыкт. Праўдзівасць заўсёды ў трэндзе». Радыёблог Леаніда Новікава
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 23.01.2023
«Вердыкт. Праўдзівасць заўсёды ў трэндзе». Радыёблог Леаніда Новікава

У Беларусі 2023-ці аб'яўлены Годам міру і стварэння. У гэтым – не проста асаблівы сімвалізм. Гэта аснова падмурка беларускай нацыянальнай трыяды: адзінства – гістарычная памяць – мір і стварэнне. Мінулы год паказаў, які цесны наш неабсяжны свет. Дастаткова распаліць канфлікт у адной краіне, як пачынае ліхаманіць усю планету. Шмат каго цікавіць пытанне, што будзе далей. Адказ просты: усё ў нашым жыцці будзе залежаць ад кожнага з нас. І ад усіх нас разам. Такі пасыл прагучаў у навагоднім віншаванні Прэзідэнта Беларусі.

Вядома, што без мінулага і сучаснасці няма будучыні. Таму, прайшоўшы няпростыя 2020-2022 гады, умацаваўшыся як адзіная нацыя, моцная духам, гістарычнымі каранямі і спадчынай мінулага, Беларусь практычна на ўсіх кантынентах успрымаецца як донар міру, гармоніі, сяброўства і стварэння. Гэта наглядна пацвярджае наша пазіцыя па падзеях 2022 года: у Казахстане, канфлікце ў брацкай Украіне і шэрагу іншых постсавецкіх краін, вакол Тайваня і Блізкага Усходу. Мы поўныя жадання ўсяляк садзейнічаць спыненню агню ў рэгіёне, дапамагаць бежанцам, прымаць іх у грамадзянства Беларусі. Міралюбнасць і беларуская талерантнасць даўно вядомы свету. Мы не проста выжывалі ў цяжкіх умовах, але і працягвалі руку дапамогі ўсім, хто мае патрэбу ў цяжкую гадзіну.

Год міру і стварэння дазволіць удасканальваць сістэму ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, пашыраць мірныя ініцыятывы, садзейнічаць міжканфесійнаму дыялогу, забяспечваць мір і згоду ў беларускім грамадстве, умацоўваць Саюзную дзяржаву, ЕАЭС і АДКБ, дэманстраваць устойлівасць і перавагі беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай сусветнай фінансава-эканамічнай вайны, нестабільнасці і санкцыйнага ціску. Беларусь як астравок міру і дабра працягвае і сёння выклікаць абурэнне і злосць у асобных палітыкаў у недружалюбных краінах. Такія палітыкі, з'яўляючыся несамастойнымі, марыянетачнымі, выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і аплачаныя падкантрольныя сродкі масавай інфармацыі, уводзяць у зман народы сваіх дзяржаў у дачыненні да сапраўднага стану спраў у свеце і сітуацыі ўнутры Беларусі.

Сёння актуальнай задачай з’яўляецца данясенне праўды па самых розных аспектах і напрамках. І ў гэтым асаблівую ролю адыгрывае Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства «Веды», якое адзначыла 75-гадовы юбілей. У 1947 годзе быў прыняты статут і абрана праўленне таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР. З цягам часу гэта таварыства было перайменавана ва Усесаюзнае таварыства «Веды», а рэспубліканскае – у таварыства «Веды» Беларускай ССР.

За савецкі перыяд яно ў Беларусі стала сапраўдным брэндам. Не было, напэўна, ніводнага публіцыста, вучонага, пісьменніка, журналіста, які так ці інакш не супрацоўнічаў бы з таварыствам. У 1980 годзе пярвічных арганізацый было амаль 6 тысяч, яны аб'ядноўвалі 114 тыс. вучоных, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў культуры, кіруючых работнікаў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Увабраўшы ў сябе шматвяковыя традыцыі беларускага асветніцтва і лепшы вопыт савецкага руху інтэлектуалаў, арганізацыя стала ініцыятарам прарыўных ідэй і папулярызацыі ведаў сярод насельніцтва. Гэта вынік упартай стваральнай працы тысяч яркіх і таленавітых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, меркаванню якіх давяраюць. Сярод іх – вядомыя вучоныя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, выдатныя спартсмены, майстры культуры і мастацтва.

Аб'ектыўная і належным чынам пададзеная інфармацыя заўсёды запатрабавана. Асабліва зараз, калі яна з'яўляецца не толькі крыніцай навуковай ісціны, але і інструментам уплыву. Гэта патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і вялікай адказнасці лектара, чые словы і аўтарытэт дапамагаюць арыентавацца ў патоку падзей і фактаў, расстаўляць акцэнты як у складаных пытаннях гісторыі, так і ў сучасным грамадска-палітычным парадку дня. У такіх умовах перакананне і публічны дыялог з шырокай аўдыторыяй закліканы стаць мабільнымі і гнуткімі, а змест і формы выступленняў адпавядаць духу часу і працэсам ва ўсіх сферах нашага жыцця.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: