Падзяліцца:
«Вердыкт. Стратэгія развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 27.05.2020
«Вердыкт. Стратэгія развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі». Радыёблог Леаніда Новікава (аўдыё)

Тэма еўразійскай інтэграцыі актуальная з моманту ўтварэння ЕАЭС. І сёння, калі Беларусь старшынствуе ў гэтай арганізацыі, нашы канструктыўныя прапановы і дзеянні заўважаны ў іншых краінах Саюза. Так, па ацэнках члена Калегіі (міністра) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Глазьева, Беларусь, як старшыня ў Еўразійскім эканамічным саюзе, дэманструе добры прыклад таго, як трэба сустракаць крызіс. На сённяшні дзень у Беларусі мінімальныя страты, практычна не спынена ні адна галіна эканомікі. І тыя меры, якія Беларусь прадпрымае як у рамках нацыянальнай эканомікі, так і ініцыятыў для ЕАЭС, даюць дакладную перспектыву выхаду з крызісу. Гэта перш за ўсё нарошчванне інвестыцый у сумесную вытворчасць, выкарыстанне канкурэнтных пераваг інтэграцыі.

Сабраная па ініцыятыве Беларусі нарада кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, якая праходзіла ў сярэдзіне красавіка, прыняла дэкларацыю, і ўжо адобрана сістэма мер. Яна ўключае ў сябе як кароткатэрміновыя задачы, так і задачы сярэднетэрміновага плана па разгортванні сумесных праграм, стымуляванні эканамічнага росту для хутчэйшага пераадолення наступстваў пандэміі каронавіруса.

У гадавой справаздачы за 2019 год, зацверджанай на нядаўнім пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага савета Еўразійскага эканамічнага саюза ў рэжыме відэаканферэнцыі, адзначаны стан канкурэнцыі на трансгранічных рынках і меры, якія прымаюцца ў Саюзе па спыненні парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі на іх. Ліквідуюцца бар'еры на шляху руху тавараў, усё больш рынкаў становяцца агульнымі і адкрытымі для прадпрымальнікаў.

На нарадзе кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС адобрана ў цэлым Стратэгія развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Урады краін Саюза дапрацуюць дакумент да наступнага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У стратэгічных кірунках развіцця ЕАЭС да 2025 года больш за 300 мер і механізмаў. Пры распрацоўцы стратэгічных напрамкаў прадугледжваюцца меры па фарміраванні біржавых механізмаў гандлю нафтай, нафтапрадуктамі, металам, збожжам не толькі ў нацыянальных валютах, але і з еўразійскімі механізмамі цэнаўтварэння.

Адна са стратэгічных мэт – дабіцца стабільнасці, каб планаваць ўмовы цэнаўтварэння і не залежаць ад рэзкіх ваганняў сусветнага рынку. І тады ЕАЭС зможа перамясціцца з перыферыйнага становішча на сусветных сыравінных рынках, стаць цэнтрам цэнаўтварэння і вызначэння структуры рынка нафты, нафтапрадуктаў.

У Саюзе плануюць працаваць, каб скарыстаць унікальную магчымасць прапанаваць азіяцкім рынкам свой механізм цэнаўтварэння. Сённяшнія моцныя ваганні у цэнах на энерганосьбіты могуць паскорыць перамовы па агульных рынках нафты і газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе і спросцяць хуткасць дамоўленасцей. У сітуацыі нестабільных рынкаў чым хутчэй дзяржавы паміж сабой дамовяцца, тым хутчэй яны забяспечаць стабільнасць на энергетычным рынку, што вельмі важна для ўсіх галін прамысловасці. Цэнаўтварэнне на энерганосьбіты павінна спрыяць эканамічнаму росту нашага саюза ў цэлым.

У Еўразійскім эканамічным саюзе зацверджаны асноўныя меры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў на 2020-2021 гады, што ўключаюць паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў дзяржавах-членах і мінімізацыю эканамічных наступстваў знешніх шокаў, звязаных з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі і рэзкім зніжэннем кошту сыравіны. Мэты макраэканамічнай палітыкі ЕАЭС ў сярэднетэрміновай перспектыве – захаваць макраэканамічную стабільнасць і дасягнуты ўзровень жыцця насельніцтва, стварыць базу для апераджальнага эканамічнага развіцця Саюза. Дасягнуць іх намечана пры дапамозе дзейсных мер, накіраваных на падтрыманне макраэканамічнай устойлівасці, апераджальны рост інвестыцый, развіццё навукова-тэхналагічнага і вытворчага патэнцыялу ЕАЭС, а таксама стварэння ўмоў для падтрымання стабільнага попыту, пашырэння экспартных магчымасцей і актывізацыі ўзаемнага гандлю.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: