У гарадах рэспублікі падведзены вынікі этапу Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Ёсць нагода зазірнуць у гісторыю конкурсу і падвесці некаторыя вынікі. Удзельнічаць у конкурсе яго арганізатары – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – запрашаюць маладых, крэатыўных, таленавітых, чый узрост ад 14 да 35 гадоў, у каго скрозь узнікаюць ідэі, хто лепш за іншых ведае, што трэба для развіцця нашай краіны.
Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі» – гэта тое, што трэба тым, хто займаецца распрацоўкай уласнага праекта, але не ведае, да каго звярнуцца па дапамогу. Мэта праекта – актываваць інавацыйнае мысленне моладзі, прыцягнуць яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы па рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.
Адзначу, такія конкурсы дапамагаюць раскрыць творчы патэнцыял нашай моладзі, набыць вопыт, атрымаць карысныя парады, каб імі скарыстацца ў прафесійнай дзейнасці, у стварэнні стартапаў.
Каманды маладых, ініцыятыўных і неабыякавых ужо скарысталі свой шанец на рэальнае ўвасабленне сваіх неверагодных задум у жыццё. У Магілёве гарадскі этап конкурсу прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Удзельнікі прадставілі шмат цікавых праектаў. Важна, што ўсе яны адрозніваюцца адзін ад аднаго ідэямі, падачай і формамі. Хтосьці прыдумаў цікавыя сацыяльныя праекты, а нехта прынёс карысныя распрацоўкі ў сферы ІТ-тэхналогій. З вялікім моладзевым онлайн-праектам на конкурс прыйшла курсант Магілёўскага інстытута МУС Крысціна Косціна. Ён быў апрабаваны ў інстытуце. А сутнасць яго ў тым, што аб’ядноўвае актыўных жыхароў горада, якія жадаюць зрабіць чыёсці жыццё радасным і лепшым. Пляцоўкай для такой актыўнасці стануць сацыяльныя сеткі, дзе будуць размяшчацца заданні. За іх выкананне актыўным грамадзянам налічваюцца балы. У своеасаблівым конкурсе пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і ўганараванне. Дапамога іншым выхоўвае ў людзях дабрыню, міласэрнасць і спагадлівасць. Спецыялістам у любой сферы яны вельмі патрэбныя.
Студэнт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Вячаслаў Афанасьеў родам з Магілёва. Малады чалавек падаў на конкурс дадатак, які дапаможа людзям з аслабленым зрокам атрымліваць адукацыю. Прылада здольна пераўтвораць тэкставую інфармацыю ў голас. Людзі, якія маюць праблемы са зрокам, пры яе дапамозе змогуць пашырыць магчымасці навучання. Зараз у інтэрнэце шмат аўдыёкніг. Прылада магілёўскага земляка праз галасавы доступ зробіць працэс навучання для людзей з аслабленыя фізічнымі магчымасцямі больш камфортным. Яна апрабавана 200 студэнтамі ў інстытуце, дзе вучыцца Вячаслаў Афанасьеў. Ён перакананы, што менавіта такія праекты, то нараджаюцца на мяжы дзвюх навук, становяцца найбольш паспяховымі і запатрабаванымі.
Яшчэ адна тэхнічная навінка, якую прэзентавалі падчас конкурсу, – электронны званок. Распрацоўшчыкамі выступілі навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Арцём Барашка і супрацоўнік каледжа Ігар Кавальчук. Праграма цалкам выключае чалавечы фактар. Званок падае гукавы сігнал безпамылкова. У званка ёсць экран, на якім можна трансляваць разнастайную інфармацыю. Зараз аўтары працуюць над камп’ютарнай версіяй задумкі. Вынаходства ўжо прайшло ўсе неабходныя выпрабаванні і ў бліжэйшы час будзе ўкаранёна ў дзейнасць Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжу.
Усяго на гарадскім этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў Магілёве было прадстаўлена 13 проектаў. Удзельнікам крэатыўнасці не займаць! А вынікам стануць новыя прафесійныя кампетэнцыі.