Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ВІКТАР ЧАЙЧЫЦ і член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу МАРЫНА ЛЯНЧЭЎСКАЯ – госці вядучага праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА.
Закранулі тэмы развіцця рэгіёнаў і шчаслівай сям'і, змянення Канстытуцыі і існавання розных палітычных партый, нацыянальнай бяспекі і патрыятызму, жадання маладога пакалення ўдзельнічаць у жыцці краіны і яго гатоўнасці прыняць эстафету па будаванні моцнай незалежнай Беларусі…