Арыенцір на практыку, укараненне распрацовак у эканоміку і сацыяльную сферу, імпартазамяшчэнне і экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі – асноўныя задачы, якія сёння стаяць перад навуковай супольнасцю. На іх напярэдадні акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі.
Як навуковыя распрацоўкі ўкараняюцца ў прамысловасць і які патэнцыял інавацыйнага развіцця – пра гэта ішла размова ў праграме «Актуальны мікрафон» Надзеі Лысенка і Алены Давідовіч. Госць студыі – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Баравенка.