Народны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Громаў – госць вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы.
«Залаты» барытон падзяліўся, як у рэпертуары з'яўляюцца тыя ці іншыя творы, адкуль такая павага да песень мінулых гадоў і ваеннай тэматыкі, на каго раўняўся ў перыяд творчага станаўлення, ці гатовы да новага тэатральнага сезону і ў якіх вобразах паўстане.