Падзяліцца:
«ВОГНЕННАЯ ПАМЯЦЬ» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай за 22 чэрвеня 2023
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 22.06.2023
«ВОГНЕННАЯ ПАМЯЦЬ» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай за 22 чэрвеня 2023

22 чэрвеня – журботны дзень у нашай гісторыі. 82 гады аддзяляюць нас ад той бяды, што пачалася ў далёкім 1941-м і закранула кожную беларускую сям’ю. Шмат змянілася ў жыцці за гэты час. Засталіся памяць і боль. У кожным родзе – свае. У цэлага народа – агульныя. Тыя, што павінны мацаваць нацыю. Нам трэба ведаць урокі гісторыі – крывавыя, разбуральныя, жорсткія.

У 1975-м годзе ў Беларусі была выдадзена дакументальная кніга Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі...», якая адразу стала сенсацыяй. Сёння, амаль праз паўстагоддзя, яе актуальнасць не зменшылася, а толькі ўзмацнілася. Закранутая ў ёй тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны набывае новыя жахлівыя прыклады, якія сведчаць пра яшчэ большую колькасць ахвяр трагедыі.

Паводле гэтай кнігі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё пастаўлены радыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» (відэаверсія праграмы «Творчы вечар», пра тое, як ствараўся праект).

У ролях заняты артысты мінскіх тэатраў. Апавядальнікі – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў, рэжысёр Алег Вінярскі, гукарэжысёр Валерый Бяляеў, аўтар інсцэніроўкі для радыё і кіраўнік праекта Галіна Шаблінская. Аўтар музыкі – кампазітар Уладзімір Саўчык.  Прэзентацыйны відэаролік праекта «Вогненная памяць».

Гэты выпуск літаратурнага «Творчага вечара» – у памяць пра тых, хто застаўся назаўсёды ў ваенным часе, чые жыцці абарваліся ў жудасным полымі агню…

Эфір праграмы за 22 чэрвеня 2023 года.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: