Ну вось і апошні месяц года паступова завяршае свой шлях. Спяшаемся дарабіць тое, што не паспелі сёлета. Задумваемся над тым, якія прыярытэты вызначыць у годзе новым. Жыццё, як паказвае практыка, унясе свае карэктывы. І з гэтым таксама нельга не пагадзіцца. І ўсё ж, што было галоўным за ўвесь пражыты год? Думаю, кожнаму ёсць што адказаць на гэтае пытанне. Важна, каб хацелася ўзгадаць, настроіць душу на спавядальны лад і прыслухацца да яе. Знайсці тую хвіліну гармоніі, без якой пачынаць новы шлях проста недаравальна...
«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – пісьменнік і перакладчык, член навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч.