Намеснік начальніка упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Упраўлення унутраных спраў Мінаблвыканкама ДЗМІТРЫЙ ХРЫСТОЎСКІ і начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе АНДРЭЙ ГЛАДКІ – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Чым абумоўлены патрабаванні пераводу аўтамабіляў на зімовыя шыны і якія меры адказнасці за гэта правапарушэнне? Што яшчэ трэба ўлічваць зімой аўтаўладальнікам і як сябе паводзіць на дарозе? Дзе ў Мінску можна патрэніравацца кіраваць аўто ў экстрэмальных умовах?..