Кіраўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік АЛЯКСАНДР ЛАКОТКА – у праграме «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ШВАЙКО і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Больш за 30 гадоў ішла работа над стварэннем унікальнага энцыклапедычнага дваццацітомніка аб усіх без выключэння населеных пунктах Беларусі з часу іх заснавання да нашых дзён. Аналагаў выданню няма на тэрыторыі СНД. У чым унікальнасць і сугучнасць Году гістарычнай памяці; дзе знайсці; ці зручна карыстацца; калі з'явіцца лічбавая версія; ці можна даведацца пра гарады і вёскі, якія гістарычна былі беларускімі, а сёння ў складзе іншых краін; адказы на пытанні радыёслухачоў…