Намеснік дырэктара выдавецтва «Беларусь» МАРЫНА ЛАНЦЭТАВА, вядучы спецыяліст АНЖЭЛА САДОЎСКАЯ і намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі АЛЕСЬ СУША – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Якія насамрэч дэтэктыўныя падзеі спрыялі з'яўленню старэйшага нацыянальнага прафесійнага выдавецтва Беларусі і хто былі іх ініцыятары? Наколькі запатрабаваны ў наш час надрукаваныя тут кнігі і часопісы, дзе ў бібліятэках свету іх можна сустрэць, у чым адметнасць і каштоўнасць гэтых выданняў?