Да прэм'еры оперы Віктара Капыцько «Вызначаная гадзіна» застаецца крыху больш за два тыдні. У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі яна прагучыць пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава. Фантастычнае апавяданне Рэя Брэдберы ў выкананні таленавітых музыкантаў – падзея, безумоўна, прыгожая і асаблівая. Як ішлі да яе і што атрымалася – музыканты расказалі самі ў праграме «Творчы вечар» Аліне Страшкевіч. А мы захавалі для вас фрагменты гэтай сустрэчы і канешне, музычныя сюрпрызы!