Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава – кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) ЛЮДМІЛА ЖЫЛЕВІЧ – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
COVID-19 вельмі індывідуальна і непрадказальна ўздзейнічае на розных людзей, тым больш калі гэта людзі ва ўзросце. Як заўважыць першыя сімптомы захворвання і што рабіць, калі ў вашай сям'і ёсць людзі сталага ўзросту? Выконвайце парады медыкаў, меры ўласнай перасцярогі, заставайцеся сацыяльна адказнымі і будзьце здаровыя!