Падзяліцца:
Як ствараўся радыёспектакль «Найдорф» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 25.06.2020
Як ствараўся радыёспектакль «Найдорф» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

Як нараджаецца мастацкая рэальнасць, імя якой радыёспектакль, у чым унікальнасць ваеннай прозы Івана Пташнікава, які крытэрый праўдзівых вобразаў, што створаны на тэатральнай сцэне і ў радыётэатры, у чым спецыфіка акцёрскай работы ля студыйнага мікрафона?..

Пра ўсё гэта і не толькі разважаем з гасцямі літаратурнага «Творчага вечара» па выніках запісу новага радыёспектакля «Найдорф» паводле аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Івана Пташнікава, які падрыхтаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі. У нашай студыі – рэжысёр Алег Вінярскі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ігар Дзянісаў і Леанід Улашчанка, артысты Нікіта Кратовіч, Арына Рабычына, Вераніка Буслаева.

Праграма за 25 чэрвеня ў 21-05.

Прэм’еру радыёспектакля «Найдорф» паводле аповесці Івана Пташнікава слухайце 29 і 30 чэрвеня, у 22 гадзіны 5 хвілін, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё!

БЭКСТЭЙДЖ стварэння радыёспектакля можна паглядзець тут

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: