У сучасным свеце асаблівую ролю іграе адукацыя, а роля настаўніка, педагога значна ўзрастае. Ён, як той лоцман у вірлівым моры інфармацыі павінен навучыць сваіх падапечных атрымліваць веды, арыентавацца у жыцці, быць надзейным дарадцам і памагатым.
Сёння госць нашай студыі - прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксандр Макоўчык.