Падзяліцца:
Якія песні былі папулярнымі ў 1969-ым? «Радыёла» нагадае! (аўдыё)
  • Перадача: Радыёла
  • Дата: 12.10.2020
Якія песні былі папулярнымі ў 1969-ым? «Радыёла» нагадае! (аўдыё)

На гэты раз праект «Радыёла» запрашае ў 1969 год. Для кагосці гэта зусім незнаемы свет, а многія з нашіх слухачоў памятаюць той час.

Пачаткам творчага летапісу «Песняроў» лічыцца 1969 год, калі рашэннем мастацкага савета Мінскай філармоніі група «Лявоны» атрымала права называцца вакальна-інструментальным ансамблем.

1969 год прыносіць вядомасць савецкаму паэту – песенніку Ілле Рэзніку. Першая яго песня «Золушка» прагучала ў выкананні Людмілы Сенчынай і адразу стала папулярнай.

Першым поспехам савецкага кампазітара Яўгена Кралатава стала музыка да мультфільма «Умка», які ў 1969 годзе знялі Уладзімір Пекар і Уладзімір Папоў.

У 1969 годзе нарадзілася адна з самых папулярных песень з рэпертуару Мусліма Магамаева – «Синяя вечность»...

І гэта толькі фрагменты мазаікі, калейдаскопу яскравых і паўсядзённых падзей, з'яў, эпізодаў – таго, з чаго складаецца звычайная жыццё. Магчыма, яны дапамогуць вам адчуць непаўторны водар той эпохі, пачуць гукі тых дзён і ўбачыць фарбы далёкага і адначасова блізкага 1969 года.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: