Сёлета – 65 гадоў Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа, які быў заснаваны ў 1956-м годзе, а для наведвальнікаў адкрыты 4 снежня 1959-га. З таго часу ён з'яўляецца вядучым культурна-асветніцкім цэнтрам, у якім захоўваецца гісторыя жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. Як вядома, гэта адзіная ў Мінску сярод іншых літаратурных музееў, мемарыяльная музей-сядзіба, якая і ёсць тым домам, дзе жыў класік з 1952-га па 1956-ы гады. Усе, хто там пабываў, кажуць пра асаблівую энергетыку месца.
Госці нашай студыі – супрацоўнікі музея Якуба Коласа: загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Вольга Наважылава і вядучы навуковы супрацоўнік Алена Жасткова.
«Творчы вечар» за 18 студзеня ў 21.05.