Падзяліцца:
«Юбілейны ракурс. Да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 10.10.2024
«Юбілейны ракурс. Да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Для таго, каб спадчына стала рэальным, а не ўмоўным фактарам культурнага жыцця, і фактарам свядомасці, яна мусіць знаходзіцца не толькі там, але і тут, не толькі ў «гарызантальным» пласце сваёй гістарычнай эпохі, але і ў вертыкалі пастаяннага дыялогу з наступнымі пакаленнямі» – справядліва заўважыў паэт-філосаф. У звязку з літаратурай мы можам гаварыць пра прысутнасць у сённяшнім жыцці твораў пісьменнікаў, якія гістарычна належалі іншым эпохам. Але кантэкст іх творчасці дазваляе і цяпер гаварыць пра надзённасць і важкасць мастацкага слова аўтара.

«Час як мастацкая катэгорыя ў творчасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Да 110-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры» – так вызначана тэма «Творчага вечара».

Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна.

«Творчы вечар» за 10 кастрычніка ў 21.05.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: