«...Усе мы жывём у свой час, і дрэнны ён ці добры – для нас іншага не будзе. І мы павінны выканаць наша, як бы сказалі даўней, божае наканаванне – пакінуць пасля сябе сведчанне пра гэты час. Мы можам тое, што ўмеем: пісаць...», – так выказаўся адносна лёсавай наканаванасці мастака слова народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.
Гэтую творчую тэзу класіка не раз пацвярджала гісторыя. І, звяртаючы ўвагу на тую ці іншую постаць мастака слова з далёкіх часоў, кожны раз пераконваешся, што пераадоленне сябе і жыццёвых абставін – выпрабаванне сапраўды натурам моцным і таленавітым.
«Юбілейны ракурс. Да 140-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Мізон і загадчык філіяла «Беларуская хатка» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ала Івашкевіч.
«Творчы вечар» за 19 мая ў 21.20