Заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра і кіно і тэлевядучая Юлія Шпілеўская – у праграме «Настрой!» з вядучымі Янай Хадоска і Андрэем Сініцам.
Госця распавяла, ці сумуюць акцёры і гледачы адно да аднаго, якую карысць можа прынесці вымушаны перапынак у звыклым рытме жыцця, чаму важна прымаць думкі і паважаць інтарэсы родных і блізкіх, а таксама падтрымала акцыю Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні»!