Ансамбль народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі рыхтуецца да юбілейнага, 30-га канцэртнага сезону. Творчасць «Бяседы» трывала ўвайшла у кожны дом праз народныя песні, а таксама аўтарскія кампазіцыі, многія з якіх ужо лічацца народнымі.
Народнага артыста Беларусі, кіраўніка знакамітага калектыву, кампазітара ЛЕАНІДА ЗАХЛЕЎНАГА запрасіў на «Творчы вечар» вядучы ВІКТАР КІСЦЕНЬ.
Чаму важна і ці лёгка захоўваць наш фальклор і дзе без яго не абыйсціся ў паўсядзённым жыцці? У якіх краінах свету беларускую песню ведаюць дзякуючы «Бяседзе»? Хто яны, сённяшнія ўдзельнікі ансамблю, і чым адметны кожны з іх?..
Праграма за 8 лютага ў 21-05.