Падзяліцца:
«З ДЗЯЦІНСТВА МАРЫЛА БЫЦЬ АРТЫСТКАЙ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 08.06.2021
«З ДЗЯЦІНСТВА МАРЫЛА БЫЦЬ АРТЫСТКАЙ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА (аўдыё)

Дэбютам ВІКТОРЫІ ЖБАНКОВАЙ-СТРЫГАНКОВАЙ у тэатры стала роля княгіні Бажэны ў аперэце Імрэ Кальмана «Марыца». Гэты вобраз і сёння ў маладой актрысы застаецца самым любімым і дарагім, хаця за многія гады яна сыграла шмат каларытных персанажаў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Актрыса шырокага творчага дыяпазону, якая валодае ўсімі неабходнымі якасцямі для працы ў разнажанравых музычных спектаклях: яркай індывідуальнасцю, выдатнай харэаграфічнай падрыхтоўкай, музычнасцю, свабодай зносін з глядацкай аўдыторыяй і талентам імправізацыі...

Пра творчае жыццё, прэм’еры, захапленні і мары з ВІКТОРЫЯЙ ЖБАНКОВАЙ-СТРЫГАНКОВАЙ – у «Творчым вечары» ЯНЫ ХАДОСКА.

Праграма за 8 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: