Як скараціць адток моладзі з вёскі і якія ёсць шляхі забеспячэння яе занятасці? Міжнародны праект па працаўладкаванні і актыўным грамадзянстве маладых людзей у краінах усходняга партнёрства абяцае даць адказы на балючыя пытанні. У нашай краіне за рэалізацыю ініцыятывы адказвае грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», а яе прадстаўнікі – Людміла Скакун і Уладзімір Пусташыла – госці праграмы «Актуальны мікрафон» з Аленай Вахрамеевай і Дзмітрыем Рубашным.