Падзяліцца:
«Заступнік бацькавай спадчыны» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 08.10.2024
«Заступнік бацькавай спадчыны» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказываем нашым слухачам разам з удзельнікамі эфіру кожны другі аўторак месяца. На гэты раз згадаем знакавую асобу ў гісторыі Коласаўскага музея – першага дырэктара, старэйшага сына класіка Данілу Канстанцінавіча Міцкевіча, 110-годдзю якога прысвечана часовая экспазіцыя «Заступнік бацькавай спадчыны».

Госці студыі: загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Вольга Наважылава і навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела музея Наталля Шувагіна-Адамовіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч.

«Творчы вечар» за 8 кастрычніка ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: