Падзяліцца:
Зазірнём у гісторыю Дня Незалежнасці - «Эфірны летапіс»
  • Перадача: Эфірны летапіс
  • Дата: 03.07.2021
Зазірнём у гісторыю Дня Незалежнасці - «Эфірны летапіс»

3 ліпеня адзначаем галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці краіны. У нашай праграме паспрабуем зазірнуць у гісторыю свята.

24 лістапада 1996 года на другім агульнадзяржаўным рэферэндуме воляй народа Дзень Незалежнасці быў прызначаны на 3 ліпеня. Падставай стаў просты і вельмі разумны аргумент пра тое, што менавіта і толькі дзякуючы перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне беларускую дзяржаўнасць удалося не страціць, абараніць, адстаяць. Пра гэта кажуць і ветэраны, галоўныя сведкі таго дня – 3 ліпеня 1944 года. Прапануем архіўныя запісы Беларускага радыё.

Рэальная, а не выдуманая гісторыя вельмі выразна тлумачыць тое, чаму прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў 1996 годзе прапанаваў прызначыць Днём незалежнасці менавіта 3 ліпеня. Віншуючы ў 1997 годзе суайчыннікаў з Днём незалежнасці, ён традыцыйна рабіў упор менавіта на вызваленне рэспублікі ад фашысцкага прыгнёту. Словы, сказаныя прэзідэнтам 24 гады таму застаюцца актуальнымі і сення.

Самае галоўнае свята для жыхароў краіны - Дзень Незалежнасці. Дата нязменная – 3 ліпеня. Штогод у сярэдзіне лета краіна ператвараецца ў адну вялікую святочную пляцоўку. А ў фондах беларускага радыё захавалася радыётрансляцыя таго першага параду ў азнаменаванне Дня Незалежнасці, які прайшоў у Мінску 3 ліпеня 1997 года. Сення прапануем акунуцца ў атмасферу ўрачыстасці свята.

Дзень Незалежнасці – свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных. Гэтае свята дарагое ўсім беларусам як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Яно аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай і шануе яе гісторыю.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: