Падзяліцца:
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.08.2021 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 12.08.2021
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.08.2021 (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны другі чацвер месяца мы збіраемся ў нашай студыі, каб згадаць перыпетыі жыцця і творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры.

На гэты раз прадметам гутаркі будуць пісьмы, якія звязаны не толькі з самім Максімам Багдановічам, але і асяродкам яго родных, блізкіх, сяброў, даследчыкаў, музейшчыкаў. Лісты шмат тлумачаць з жыцця паэта, фіксуюць цікавыя факты і падзеі. Яны прасякнуты атмасферай эпохі, якая нарадзіла Максіма Багдановіча, як беларускага творцу, урэшце, яны аднаўляюць гісторыю ў дэталях і эмоцыях.

Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

«Творчы вечар» за 12 жніўня ў 21:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: