Падзяліцца:
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 16.12.2021
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 16.12.2021
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 16.12.2021

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча завяршае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча».

Сёлетні год прайшоў у нас пад знакам самага маладога класіка беларускай літаратуры. Кожны другі чацвер месяца мы збіраліся ў студыі разам з музейшчыкамі, каб расказаць вам пра загадку лёсу паэта, геніяльнага сваім талентам і непаўторнасцю зямнога шляху. Яго называлі Максімам-кніжнікам, беларускім Страцім-лебедзем, і ўсе гэтыя алегорыі толькі падкрэсліваюць яркую індывідуальнасць творчай асобы Багдановіча.

Пра вынікі юбілейнага года і пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары», удзельнікі якога – загадчык музея Міхась Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.

Праграма за 16 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: