Падзяліцца:
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 18.11.2021 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 18.11.2021
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 18.11.2021 (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны месяц мы збіраемся ў нашай студыі, каб згадаць перыпетыі жыцця і творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры.

На гэты раз госці «Творчага вечара» – загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду Максіма Багдановіча АЛЕНА КНІГА і вядучы навуковы супрацоўнік музея ІРЫНА МЫШКАВЕЦ. Гутарка пойдзе пра гісторыю стварэння музейных фондаў, нечаканыя паступленні ў юбілейны год, выставы з рэдкімі экспанатамі, ды іншыя цікавосткі, што сталі сведкамі лёсу Паэта.

Праграма за 16 лістапада ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: