Падзяліцца:
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя нараджэння Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.09.2021 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 09.09.2021
«Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя нараджэння Максіма Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.09.2021 (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча працягвае юбілейны праект «Зорнае неба паэта. Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча». Кожны другі чацвер месяца мы збіраемся ў нашай студыі, каб згадаць перыпетыі жыцця і творчасці самага маладога класіка беларускай літаратуры.

У серыі ЖЗЛБ /Жыццё знакамітых людзей Беларусі/ выдавецтва «Мастацкая літаратура» да юбілею Максіма Багдановіча выйшла кніга, якая, можна сказаць, аднаўляе жыццяпіс геніяльнага Паэта. Своеасаблівая мазаіка з успамінаў, лістоў, дакументальных сведчанняў і фрагментаў навуковых даследаванняў год за годам ілюструе яго кароткае, але насычанае падзеямі і эмоцыямі жыццё.

Госці студыі – укладальнік новага выдання загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі і навуковы супрацоўнік музея Валянціна Кароткіна.

Праграма за 9 верасня ў 21:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: