Маладосць і геніяльнасць – тыя дзве дамінанты, што вызначаюць творчы лёс беларускага класіка Максіма Багдановіча. Усяго 26 няпоўных гадоў было адмерана яму лёсам і ўжо другое стагоддзе Паэт разам з намі – у слове, песнях, думках. Ён застаўся маладым у памяці сучаснікаў, і гэтая акалічнасць лёсу зрабіла яго сімвалам прыгажосці і надзеі ў беларускім слове.
Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.
«Творчы вечар» за 9 красавіка ў 21.20.