Падзяліцца:
І фантастычна, і таямніча, і так рэальна... – “Радыёсерыял”, з 17.07.2017
14 ліпеня 2017
І фантастычна, і таямніча, і так рэальна... – “Радыёсерыял”, з 17.07.2017 Аповесць Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы” і апавяданне “Вока тайфуна” прагучаць у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артысткі Галіны Кухальскай. Уладзімір Караткевіч – адзін з заснавальнікаў гістарычна-прыгодніцкай прозы. Варта ўспомніць яго раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншыя. У сваіх творах “Ладдзя роспачы” і “Вока тайфуна” пісьменнік адкрывае новую грань свайго таленту: ён дадае элемент фантастыкі, адпраўляе сваіх герояў у іншыя, часам міфалагічныя сферы... Праграма “Радыёсерыл” выходзіць па буднях у 23-40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: