Лічаныя дні застаюцца да Новага года. Пачынаем будаваць планы на перспектыву. Згадваем тое істотнае, што ўдалося здзейсніць. Шмат цікавых, карысных праектаў адбылося, дзякуючы музейным і бібліятэчным ініцыятывам. Нам трэба знаёміцца з літаратурнай спадчынай, не шкадаваць на гэта часу. Актыўнае карыстанне такім багатым скарбам робіць нас нашмат мацнейшымі, надае ўпэўненасці, падкрэслівае нашу самадастатковасць, сцвярджае годнае месца беларусаў у вялікім свеце.
«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна, загадчыца аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.Пушкіна Таццяна Лаўрык.