“Я нясу мастацтва людзям” - гэта творчае крэда вядомага беларускага акцёра тэатра і кіно Анатоля Гур’ева. Ён шмат гадоў служыць у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". За час працы ў тэатры (а гэта ўжо 39 тэатральных сезонаў) Анатоль Гур’еў стварыў шмат запамінальных і яркіх вобразаў, якія палюбіліся гледачам. У сваіх работах акцёр раскрывае сапраўды народны, нацыянальны характар. Яго героі адрозніваюцца гумарам і хітрасцю, дабрынёй і драматызмам.
Сёння, 29 ліпеня, Анатоль Гур'еў - госць нашага эфіру. Слухайце “Творчы вечар” з Янай Хадоска ў 21:05 на хвалі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.