Падзяліцца:
100 працэнтаў «экстра» – «Свая зямля», 22.02.2020 (відэаанонс)
21 лютага 2020
100 працэнтаў «экстра» – «Свая зямля», 22.02.2020 (відэаанонс)

Сельгаспрадпрыемства «Узыходзячая зара» Кобрынскага раёна сёлета лідзіруе ў Беларусі па вытворчасці малака «экстра». Усе комплексы і фермы адпраўляюць на перапрацоўку толькі высакаякасную сыравіну. Больш як на 10 працэнтаў ўзраслі аб'ёмы з пачатку года. Каб захаваць дынамічны рост, распачалі рэканструкцыю і актыўна абнаўляюць маладняк.

Якія планы выношваюць самі жывёлаводы? Ці заўсёды кіраўніцтва гаспадаркі падтрымлівае інавацыі беларускай навукі і галоўных спецыялістаў?

Сакрэты стабільнасці прыбытковай галіны – у праграме «Свая зямля», 22 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: