
“Скарынава сонца”. Ад легенды да рэальнага вобраза беларускага першадрукара – так вызначана на гэты раз тэма “Творчага вечара”.
Госці студыі – пісьменнік і перакладчык, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Анатоль Бутэвіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алесь Жлутка. На працягу праграмы гучаць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Францыску Скарыну, у выкананні артыста Алега Вінярскага.