Гэты беларускі музыкант уваходзіць у дваццатку лепшых маладых дырыжораў свету.
Уладальнік вышэйшай прэміі ўрада Каралеўства Нідэрландаў “Huygens” за музычныя дасягненні падчас навучання ў Ратэрдамскай Кансерваторыі, Аляксандр Хумала мог зрабіць сабе бліскучую кар'еру на Захадзе, аднак у 2012-ым вярнуўся ў Беларусь і ў 29 гадоў стаў галоўным дырыжорам музычнай капэлы “Санорус”.
Сёння Хумала працуе на два гарады – Мінск і Катавіцэ, дзе з'яўляецца асістэнтам маэстра Пэндэрэцкага ў Нацыянальным сімфанічным аркестры Польскага радыё. Распісаны, дарэчы, і гастрольны графік музыканта. Летам Аляксандр Хумала запрошаны дырыжыраваць ў Сан-Францыска і Лос-Анджэлес, а ў верасні яго чакае опера Амстэрдама.
Пачатак праграмы "Беларуская калекцыя" - у 21:30.