Падзяліцца:
13 мая 2015

Да 30-годдзя творчай дзейнасці: 13 мая госцем “Беларускай калекцыі” (21:30) стане заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Няхаенка.

Вучань знакамітага рускага піяніста, народнага артыста СССР прафесара В.К.Мяржанава, Уладзімір Мікалаевіч Няхаенка з адзнакай скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага, атрымаў бліскучую школу і ў поўнай меры рэалізаваў яе прынцыпы ў сваёй творчай і педагагічнай дзейнасці. За тры дзесяцігоддзі ён выхаваў не адно пакаленне піяністаў. Звыш 30 разоў яго вучні станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных міжнародных конкурсаў. Сёння яны годна працягваюць традыцыі свайго класа ў самых розных кутках зямнога шара.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: