- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- 17 мая в "Белорусской коллекции" - вокальная группа "Камерата"
- 17 мая ў “Беларускай калекцыі” – вакальны гурт “Камерата”
У новым складзе і з новымі песнямі: у гэтым сезоне ў “Камераты” вялікія перамены. Сёлета калектыў пакінулі Таццяна Дробышава і Ігар Мельнікаў, на змену якім прыйшоў барытон Філіп Смелаў. Аднак кадравыя перастаноўкі, па словах удзельнікаў, не перашкодзілі ім у адкрыцці новых музычных гарызонтаў. Як сцвярджаюць салісты “Камераты”, у іх калектыве надышоў новы этап пошукаў і адкрыццяў. Пераканацца ў гэтым, дарэчы, можна будзе на іх сольным канцэрце, які адбудзецца 19 мая.
Што пачуюць прыхільнікі лепшай вакальнай групы краіны, 17 мая ў Беларускай калекцыі” раскажуць салісты “Камераты” Вольга Вараб'ёва і Аляксандр Доўнар. Пачатак праграмы ў 16:30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: