Падзяліцца:
29 верасня 2017
Імя народнай артысткі Беларусі Бэлы Амаўны Масумян у прыхільнікаў тэатральнага мастацтва найперш асацыіруецца з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Максіма Горкага, якому яна служыць больш за паўстагоддзя. За гэты час сыграны сотні цудоўных жаночых роляў. Яе амплуа – драматычныя гераіні. Разам з імі актрыса пражывае самыя розныя лёсы, сцвярджаючы галоўную ісціну мастацтва: не пакідаць абыякавай душу гледача… Крытыкі падкрэсліваюць, што сцэнічныя гераіні Масумян – натуры цэльныя, паэтычна ўзнёслыя, лірычныя. У фондах Беларускага радыё захоўваецца некалькі радыёспектакляў з удзелам народнай артысткі Беларусі Бэлы Масумян. На гэтым, “Юбілейным тыдні”, у “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць: 2 і 3 кастрычніка - “Іван-ды-Мар’я” па п’есе Уладзіміра Гольдфельда, 4 і 5 кастрычніка – “Двое на арэлях” Уільяма Гібсана, 6 і 7 кастрычніка – “Пігмаліён” Бернарда Шоу, 8 кастрычніка –“Рамантычная гісторыя” Валерыя Паваляева. Час эфіру – штовечар, у 22.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: